БЕЛ Ł РУС

На плошчы Перамогі прапануюць арэндную кватэру за 163 рублі

14.03.2025 / 11:11

Nashaniva.com

Гэта тая самая «сталінка», што знаходзіцца за два крокі ад парку Горкага і суседнічае з крамай «Каравай»

На сайце Мінгарвыканкама размешчана аб'ява аб пошуку жыльцоў для 65-метровай «двушкі» ў Партызанскім раёне, піша Onliner.by.

Адметна, што размешчана кватэра ў доме №36 па праспекце Незалежнасці. Гэта тая самая «сталінка», што глядзіць на плошчу Перамогі, знаходзіцца за два крокі ад парку Горкага і суседнічае з крамай «Каравай». Абрамляюць пяціпавярховы дом велічныя калоны — не дом, а казка. Дадайце сюды яшчэ высокія столі і добрыя планіроўкі!

Жыльцоў шукаюць для кватэры №47, якая знаходзіцца на чацвёртым паверсе. З 65 квадратных метраў агульнай плошчы амаль 33 прыпадаюць на жылыя памяшканні. Плаціць за такую шыкоўную «двушку» давядзецца ўсяго 163,30 рубля ў месяц. Гэта відавочна мала.

Чаму так? Метры даюцца толькі грамадзянам, якія маюць першачарговае права на арэнднае жыллё. Гэта, згодна з Жыллёвым кодэксам, маладыя спецыялісты, навуковыя супрацоўнікі, медыкі, суддзі, вайскоўцы і пракурорскія работнікі. То бок «жыллёвая дапамога» аказваецца менавіта тым, у кім горад асабліва мае патрэбу. Пры гэтым неабходнасць у спецыялісце павінна быць пацверджана працадаўцам.

Заявы прымаюцца службай «Адно акно» адміністрацыі Партызанскага раёна да 21 сакавіка 2025 года ўключна. Пры сабе «падавальнікі» павінны мець пашпарт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула