БЕЛ Ł РУС

Міжнародная федэрацыя баскетбола працягнула адхіленне беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў

14.03.2025 / 12:46

Nashaniva.com

​Міжнародная федэрацыя баскетбола (FIBA) працягнула адхіленне беларускіх і расійскіх каманд ад удзелу ў міжнародных турнірах пад сваёй эгідай. Гэтае рашэнне было прынята на апошнім пасяджэнні цэнтральнага савета FIBA, якое адбылося ў снежні 2024 года. ​

FIBA працягвае кансультацыі з Міжнародным алімпійскім камітэтам і Асацыяцыяй летніх алімпійскіх міжнародных федэрацый па гэтым пытанні, улічваючы ўнікальныя аспекты баскетбола як каманднага віду спорту. ​

Нагадаем, што ў сакавіку 2022 года пасля нападу Расіі на Украіну FIBA адхіліла нацыянальныя зборныя, а таксама ўсе мужчынскія і жаночыя клубы Беларусі і Расіі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах пад сваёй эгідай. ​

Адхіленыя беларускія спартоўцы і іншых гульнявых камандных відах спорту, апроч футбола.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула