Падлетак збіў мужчыну, патрабуючы кампенсацыю за сапсаванае адзенне. Цяпер кампенсацыю давядзецца плаціць яму
Хлопец патрабаваў ад мужчыны 250 рублёў і нарваўся на крымінальную справу.
Навучэнца каледжа судзілі ў Слуцкім раёне. У канцы мінулага года 16-гадовы хлопец пасварыўся са знаёмым мужчынам з-за адзення.
Канфлікт адбыўся ў ноч на 7 лістапада. Падлетак вырашыў, што мужчына пашкодзіў яго адзенне, і пачаў патрабаваць 250 рублёў. Адначасова хлопец пачаў збіваць пацярпелага: біў па твары і галаве, паведаміла пракуратура.
У судзе падлетак цалкам прызнаў віну. З улікам усіх доказаў суд прызнаў яго вінаватым у прымусе да пакрыцця нанесенай шкоды пры адсутнасці прыкмет вымагальніцтва, здзейсненым з ужываннем гвалту, небяспечнага для здароўя.
Хлопец атрымаў тры з паловай гады калоніі, але з адтэрміноўкай на 3 гады. Таксама падлетак павінен выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу — 3 тысячы рублёў.