БЕЛ Ł РУС

Знайшлося яшчэ адно пацвярджэнне таго, што «Амкадорам» кіруе не Шакуцін, а менеджары БелАЗа

15.03.2025 / 9:4

Nashaniva.com

«Люстэрка» атрымала ад «Белпола» даверанасць, якую выпісаў генеральны дырэктар БелАЗа.

Адно з памяшканняў «Амкадор». Фота: amkodor.by

У дакуменце паведамляецца, што БелАЗ з'яўляецца часовым знешнім кіраўніком на «Амкадоры». Указана і падстава для гэтага — рашэнне Мінскага гарвыканкама для службовага карыстання ад 3 студзеня 2025 года.

Генеральны дырэктар БелАЗа Сяргей Лесін дае намесніку генеральнага дырэктара «Амкадора» Вадзіму Жуку права падпісваць разнастайныя дакументы, выдаваць даверанасці дылерам і завяраць копіі дакументаў.

Нагадаем, 14 сакавіка «Нашай Ніве» стала вядома, што Аляксандр Шакуцін больш не ўласнік свайго машынабудаўнічага холдынгу «Амкадор».

Дзяржава адабрала ў камерсанта кампанію, аддаўшы яе пад кантроль БелАЗа. Сам Шакуцін з пачатку года не фігуруе на пратакольных фота з «Амкадора» і, магчыма, чакае, пакуль скончыцца бура ў Расіі.

Чытайце таксама: Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула