БЕЛ Ł РУС

Карабель SpaceX прыстыкаваўся да МКС. Цяпер астранаўты, якія захраснулі на станцыі, змогуць вярнуцца дадому

16.03.2025 / 8:57

Nashaniva.com

Капсула SpaceX даставіла чатырох астранаўтаў на Міжнародную касмічную станцыю, паведамляе NASA.

Бары Уілмар (злева) і Суніта Уільямс на Міжнароднай арбітальнай касмічнай станцыі. Фота: NASA via AP

У склад місіі Crew-10, якая прыбыла на МКС, уваходзяць чатыры чалавекі: астранаўты NASA Эн Маклейн і Ніколь Аерс, японскі астранаўт Такуя Анісі і расеец Кірыл Пяскоў.

У найбліжэйшы час на зямлю адправяцца тры астранаўты NASA — Бутч Уілмар, Суні Уільямс, Нік Хейг, а таксама расіянін Аляксандр Гарбуноў.

Уілмар і Уільямс павінны былі правесці на МКС усяго восем дзён, але ў выніку ім давялося прабыць там больш за дзевяць месяцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула