БЕЛ Ł РУС

Лаўроў і Рубіа пагаварылі па тэлефоне

16.03.2025 / 9:19

Nashaniva.com

Адбылася тэлефонная размова кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа, паведаміў Дзярждэпартамент ЗША.

«Дзяржаўны сакратар праінфармаваў Расію аб ваенных аперацыях стрымлівання ЗША супраць хусітаў, якія падтрымліваюцца Іранам, і падкрэсліў, што працягу нападаў хусітаў на амерыканскія ваенныя і камерцыйныя караблі ў Чырвоным моры не будзе дапушчана. Сакратар Рубіа і міністр замежных спраў Лаўроў таксама абмеркавалі наступныя крокі па выніках нядаўніх сустрэч у Саудаўскай Аравіі і дамовіліся працягнуць працу па аднаўленні сувязі паміж ЗША і Расіяй», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула