БЕЛ Ł РУС

Памёр духоўнік патрыярха Кірыла

16.03.2025 / 10:32

Nashaniva.com

Духоўнік патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Ілій памёр на 94-м годзе жыцця, паведаміў Telegram-канал «Монастырь Оптина пустынь».

Схіархімандрыт Ілій (у свеце Аляксей Ноздрын) нарадзіўся ў 1932 годзе. Пачынаў навучанне ў Саратаўскай семінарыі, а калі ў 1961 годзе яе закрылі, пайшоў працягваць адукацыю спачатку ў Ленінградскую духоўную семінарыю, потым у акадэмію.

У канцы 1980-х яго накіравалі духоўнікам у Опціну пустынь, якую якраз тады аднаўлялі пасля 65-гадовага запусцення. Там прыняў пострыг у вялікую схіму з імем Ілій і 20 гадоў займаўся аднаўленнем старэчага служэння, якое заўсёды складала славу гэтага манастыра. 

У 2009 годзе пасяліўся на Патрыяршым падворку Троіца-Сергіевай лаўры ў падмаскоўным пасёлку Перадзелкіна. У красавіку 2024 года атрымаў благаслаўленне патрыярха Кірыла на вяртанне ў Опціну пустынь, дзе Ілій і памёр, піша «Спутнік».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула