БЕЛ Ł РУС

Што будзе «чырвонымі лініямі» для Украіны пры заключэнні перамір'я

16.03.2025 / 20:54

Nashaniva.com

Ёсць чатыры важныя пункты.

Фота: Генштаб Украіны

Выданне The Independent з размоў з украінскімі высокапастаўленымі крыніцамі акрэслівае такія «чырвоныя лініі» з боку Украіны пры перамір'і:

Кіеў сцвярджае, што яму вядома прынамсі пра 20 000 дзяцей, якіх вывезлі ў Расію ці на акупаваную Расіяй тэрыторыю без згоды сям'і або апекуноў з пачатку вайны.

Адным з ключавых патрабаванняў пагаднення з'яўляецца вяртанне гэтых дзяцей і спыненне палітыкі русіфікацыі, у якую ўваходзяць прымусовае атрыманне расійскіх пашпартоў і лагеры перавыхавання.

Іншая праблема — патрабаванне Пуціна, каб у рамках любой угоды Украіна цалкам саступіла Херсон, Запарожжа, Данецк і Луганск, якія былі часткова акупаваныя расійскімі вайскоўцамі з 2014 года.

На працягу некалькіх месяцаў пасля поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе Масква «анэксавала» гэтыя рэгіёны, правёўшы падкантрольныя рэфэрэндумы на акупаваных імі тэрыторыях, якія міжнародная супольнасць лічыць незаконнымі.

Украінскія афіцыйныя асобы паведамілі The Independent, што яны змірыліся з тым, што для перамір'я цяперашняя лінія фронту будзе замарожаная, але саступка любой дадатковай тэрыторыі стане «чырвонай лініяй».

Высокапастаўленыя ўкраінскія крыніцы, інфармаваныя аб бягучых перамовах, кажуць, што мала хто верыць у тое, што Расія пагодзіцца на разумную ўгоду. «Мы чакаем чарговага падвоху», — кажуць яны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула