«Белавія» абвясціла зніжкі на палёты ў дзве краіны
Беларуская авіякампанія «Белавія» зноў анансавала зніжкі. Квіткі па спецыяльных цэнах можна набыць да 21 сакавіка ўключна, але дзейнічаюць яны толькі на два кірункі.
Фота ілюстрацыйнае
Зніжкі ахопліваюць толькі палёты з Мінска ў турэцкі Стамбул і ў індыйскі Дэлі.
Рэйс з Мінска ў Стамбул будзе каштаваць ад Вг631 у адзін бок. Адправіцца ў падарожжа ў гэты турэцкі горад можна да 25 красавіка.
За квіток па маршруце Мінск-Дэлі прыйдзецца заплаціць ад Br529 у адзін бок. Перыяд паездкі — па 30 красавіка.
Акцыйныя прапанова прадстаўленая тарыфам «Прома». Колькасць квіткоў абмежаваная.
Калі пры куплі камбінаваць тарыфы (да прыкладу, туды — «Прома», назад — «Смарт»), то да ўсяго квітку прымяняюцца правілы расцэнак «Прома».
Чытайце таксама:
На адным з самалётаў «Белавія» адключылася сістэма папярэджання сутыкненняў у паветры
«Белавія» скасавала бясплатную опцыю выбару месца на самалёце