БЕЛ Ł РУС

Украіна не пусціць «сілавікоў» на пенсію ў 40 гадоў

23.03.2010 / 13:40

Урад Украіны разглядае магчымасць павелічэння пенсійнага ўзросту для вайскоўцаў і прадстаўнікоў іншых сілавых структур.

Урад Украіны разглядае магчымасць павелічэння пенсійнага ўзросту для вайскоўцаў і прадстаўнікоў іншых сілавых структур.
Такі крок павінен скараціць дэфіцыт Пенсійнага фонда краіны, які па выніках першага квартала 2010 года складзе больш за $3,7 мільярда.

Сусветны банк рэкамендуе Украіне паэтапна павялічваць пенсійны ўзрост жанчын да 60 гадоў. Зараз жанчыны заканчваюць працаваць у 55 гадоў, а мужчыны — у 60, як і ў Беларусі.

Віцэ-прэм’ер Сяргей Цігіпка разлічвае не кранаць пенсійны ўзрост жанчын, а хаця б абмежаваць ільготны выхад на пенсію — у 38–40 гадоў для сілавікоў.

Сярэдні памер пенсіі ва Украіне складае 370 тысяч беларускіх рублёў у эквіваленце, але новы прэзідэнт Віктар Януковіч абяцае да канца года павялічыць выплаты да 730 тысяч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула