БЕЛ Ł РУС

Навіна пра эвакуацыю Бондаравай — першакрасавіцкі жарт

1.04.2025 / 19:44

Nashaniva.com

Так, Вольгу Бондараву ніхто не эвакуяваў. Яна працягвае адбываць на Акрэсціна свае прызначаныя 13 сутак.

Фота згенераванае штучным інтэлектам

Навіна пра эміграцыю даносчыцы Вольгі Бондаравай на Захад — жарт, у стварэнні якога «Нашай Ніве» пагадзіўся падыграць кіраўнік фонда «Байсол» Андрэй Стрыжак. 

Хоць ніякай эвакуацыі і не адбылося, Стрыжак паразважаў наконт таго, што рабіў бы, калі б атрымаў запыт ад Бондаравай.

«На першым этапе мы б упэўніліся што гэта насамрэч яна (маем сродкі верыфікацыі) і потым бы запусцілі працэдуру. У межах працэдуры вызначаюцца суадносіны пакарання, што пагражае чалавеку, і патэнцыйная шкода/карысць для грамадства і краіны прымання, што можа прынесці былы прапагандыст/сілавік. Гэты аналіз адбываецца ў шчыльнай супрацы з краінамі, куды чалавек можа трапіць дзякуючы нашаму ўмяшанню», — патлумачыў Стрыжак.

Адзначым, што інфармацыя выклікала велізарны інтарэс у чытачоў — па стане на вечар 1 красавіка гэту навіну прачыталі дзясяткі тысяч чалавек. Як вынікае з каментароў, большасць адразу зразумелі, што гэта непраўдзівая інфармацыя. Аднак шмат хто паверыў, што магчыма і такое. Што ж, з 1 красавіка!

Чытайце таксама:

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак

Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак

Каментары да артыкула