БЕЛ Ł РУС

Былы ўдзельнік вайны з Украінай згвалціў і забіў сямікласніцу ў Цвярской вобласці

3.04.2025 / 10:52

Nashaniva.com

Дзіця некалькі дзён шукалі сотні валанцёраў, піша Astra.

Раней судзімы за згвалтаванне і забойства вайсковец УС РФ 34-гадовы Аляксандр Сяргееў вярнуўся з вайны і згвалціў 13-гадовую сямікласніцу ў Цвярской вобласці. 

13-гадовая Віялета знікла 21 сакавіка 2025 года. Былі арганізаваны маштабныя пошукі. 29 сакавіка праваахоўныя органы паведамілі, што цела дзяўчынкі знойдзена ў лясным масіве.

Аляксандр Сяргееў

Афіцыйна паведамлялася аб затрыманні злачынца, але яго асоба і той факт, што ён удзельнік ўварвання РФ ва Украіну ў складзе УС РФ, не паведамляліся.

30 сакавіка суд заключыў яго пад варту, паведаміла пракуратура Цвярской вобласці. 

«Прывабіў у аўто, згвалціў і задушыў», — пісала выданне «Рен-ТВ» пра забойства дзіцяці.

1 красавіка Віялету пахавалі. «На цырымонію развітання прыйшлі ўсе мясцовыя жыхары, што змаглі знайсці час. Прыехалі тыя, хто ўдзельнічаў у пошуках. Сябры забітай дзяўчынкі. Плошча перад ДК была запоўненая людзьмі. Гэтая трагедыя не пакінула абыякавым нікога», — пісалі мясцовыя СМІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула