БЕЛ Ł РУС

Вальфовіч расказаў пра мілітарызацыю «на заходнім тэатры ваенных дзеянняў»

3.04.2025 / 16:57

Nashaniva.com

Сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч пасля пасяджэння гэтага органа 3 красавіка расказаў пра міжнародную сітуацыю, якая, з ягонага пункту гледжання, складваецца сёння вакол Беларусі «на сумежнай тэрыторыі, паблізу нашых межаў на заходнім напрамку». 

Вальфовіч называе сумежжа Беларусі з краінамі НАТА «заходнім тэатрам ваенных дзеянняў» і наракае, што «нашы найбліжэйшыя суседзі (палякі, прыбалты) мілітарызуюцца, узмацняюць агрэсіўную рыторыку».

«Літаральна нядаўна атрымана інфармацыя пра тое, што ў раёне Сувалкскага калідора палякі разгортваюць новыя аператыўныя часткі, выведвальныя батальёны, сцягваюць туды тэхніку. Спрабуюць абараніцца ад уяўнай пагрозы з усходу».

Вальфовіч лічыць, што гэта выглядае смешна:

«таму што ўзброеныя сілы Беларусі, вайсковая арганізацыя дзяржавы не робіць стаўку на павелічэнне вайсковых бюджэтаў, павелічэнне колькасці вучэнняў».

Чытайце таксама:

Хрэнін і Вальфовіч сустрэліся з міністрам абароны Ірана

Вальфовіч: Беларусь не нясе пагрозы для Захаду

Вальфовіч: Беларусь не пагражае ні Польшчы, ні краінам Балтыі

Вальфовіч: Прыкмет развязвання агрэсіі супраць Беларусі пакуль не відаць

Каментары да артыкула