БЕЛ Ł РУС

У Брэсцкім раёне адбыўся выбух боепрыпаса. Загінуў падлетак

5.04.2025 / 10:38

Nashaniva.com

Учора вечарам у сяле Страдзічы ў адным з двароў выбухнуў нейкі боепрыпас. У зоне паражэння апынуліся мужчына і яго ўнукі (14 і 15 гадоў), паведамляе СК.

Ад атрыманых траўмаў адзін з падлеткаў памёр. Пенсіянеру і другому дзіцяці экстранна аказваецца медыцынская дапамога.

Работу следча-аператыўнай групы каардынуе начальнік УСК па Брэсцкай вобласці Віктар Леган.

Следчыя выявілі корпус боепрыпаса ў двары дома ў купе металалому.

Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховых рэчываў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Следства ўстанаўлівае паходжанне снарада і ўсе абставіны трагедыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула