Пячураўка-ценькаўка вярнулася! Яна прылятае першай за ўсіх сваякоў
Птушка гняздуе ў лясах, у якіх можна схаваць гняздо каля зямлі, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
Дзікая прырода побач
Першымі прылятаюць самцы, выбіраюць месца гнездавання і адразу пачынаюць гучна спяваць, часта седзячы на вяршыні дрэва.
Пячураўка-ценькаўка атрымала сваю назву дзякуючы сваёй песне — «цень-цень-цень-цень».