Жыхар Гродна сярод дня проста на полі скраў колы з сеялкі
Ён думаў, што ніхто не заўважыць. Але колы прадаць так і не паспеў.
Фота: міліцыя Гродна
Ля Гродна затрымалі мужчыну, які скраў колы з сеялкі проста на полі.
29 сакавіка каля 12 гадзіны дня 34-гадовы гродзенец прыехаў на поле паблізу вёскі Вялікая Капліца. Тут праводзіліся сельгасработы, і ад трактароў часова адлучылі сеялкі.
Мужчына скарыстаўся сітуацыяй, калі нікога не было побач, і адкруціў два колы ад аднаго з агрэгатаў, агульным коштам 3500 рублёў, паведамляе МУС.
Прадстаўнікі гаспадаркі хутка выявілі прапажу колаў і звярнуліся ў міліцыю. Хутка мужчыну затрымалі, на яго завялі крымінальную справу за крадзеж. Прадаць колы ён не паспеў.