БЕЛ Ł РУС

13 красавіка ў Вільні адбудзецца беларускі «Суседскі фэст пісанак»

8.04.2025 / 15:36

Nashaniva.com

Грамадзянская ініцыятыва ў супрацы з Віленскім беларускім музеем імя Івана Луцкевіча сардэчна запрашаюць 13 красавіка на «Суседскі фэст пісанак». Шануем супольныя беларускія, літоўскія, украінскія традыцыі, даследуем, ствараем, знаёмімся і з радасцю вітаем вясну. Хэдлайнер фэсту — Андрусь Такінданг.

Арганізатары падрыхтавалі шырокую культурніцкую праграму Фэсту:

11:00 -12:00 — адкрыццё Фэсту і EthnoExpert Talk

майстар-класы:

12:00 — 13:45 — тры майстар-класы па пісанках: беларуская, украінская, літоўская традыцыі (для дарослых)

11:00 — 12:00 — майстар-клас па дэкору велікоднага яйка (для дзяцей 5+)

11:00 — 12:00 — майстар-клас «Вясновы шалік з набіванкай» (для дзяцей 8+)

гульні для дзяцей:

12:00 — 13:00 — Велікодны пошук яек

13:00 — 14:00 — традыцыйныя вясновыя гульні з дзецьмі

этна-канцэрт:

14:00 — 15:30 — этна-канцэрт

Выступаюць: Dorotė Girėja, вулічны тэатр «ВІР», аматарскі хор «Навокал», гурт беларускіх традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», аматарскі хор «PraDziva», сямейны гурт «Світанак» і іншыя.

15:30 — 16:00 — майстар-клас па беларускіх, украінскіх, літоўскіх народных танцах.

16:00 — 16:30 — выступае Andrus Takindang | Andruś

16:30 — 19:00 — народныя танцы да ўпаду з Клюбам эўрапейскіх сацыяльных танцаў Vałoška

Вітаецца прыходзіць у народных строях! Але, вядома, можна завітаць, як ёсць, галоўнае — па-суседску і з добрым гуморам.

Як кажуць арганізатары фэсту:

«Перш наперш, фестываль суседзяў — месца сувязяў і цеплыні. Тут можна падзяліцца гісторыямі, традыцыямі, творчасцю, тут можна спяваць і танчыць у колах, якія будуць рабіцца толькі большымі! Запрашаем адзначыць надыход вясны не асобнымі культурамі, а цэлай супольнасцю».

Сачыце за навінамі фэсту на інстаграм-старонках Цэнтра беларускай супольнасці і культуры ў Вільні і самога фэсту.

Запіс на майстар-класы для дарослых

Запіс на майстар-класы для дзяцей

Выявы па спасылцы

Дата: 13 красавіка, пачатак а 11— й.

Месца: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g., 20)

Далучайцеся да свята жывой спадчыны!

Чытайце таксама:

«Боль доўгі час быў для творчасці перавагай, а не недахопам». Гурт Nochy ладзіць першы сольны канцэрт

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня

Стаў вядомы спіс артыстаў Belbet Fest на «Дынама» ў Мінску

Як паўставала кампанія «Будзьма беларусамі!», якая трапіла ў крытычную сітуацыю

Каментары да артыкула