БЕЛ Ł РУС

У Асіповічах пенсіянерка абліла мужа за п'янства кіпнем

8.04.2025 / 15:55

Nashaniva.com

У Асіповіцкім раёне завялі крымінальную справу пасля бытавога канфлікту паміж мужам і жонкай, якія пражылі ў шлюбе больш за 47 гадоў.

Скрыншот з відэа

Як паведамілі ў Следчым камітэце, інцыдэнт адбыўся ўвечары 8 лютага, калі 67-гадовая жанчына падчас сваркі абліла свайго 73-гадовага мужа кіпнем.

Канфлікт разгарэўся, калі мужчына вярнуўся дадому з лецішча п'яным. У ходзе сваркі жонка выплюхнула на яго змесціва рондаля з кіпнем. Пацярпелы самастойна выклікаў хуткую дапамогу і быў шпіталізаваны з апёкамі рознай ступені цяжкасці.

Дзеянні жанчыны кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 147 КК Рэспублікі Беларусь (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання састарэлай асобе).

Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 8 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула