БЕЛ Ł РУС

Microsoft абагнала Apple ў спісе самых дарагіх кампаній свету

9.04.2025 / 14:13

Nashaniva.com

Па выніках біржавых таргоў за 7 красавіка капіталізацыя Apple зменшылася да $2,59 трлн. За дзень да гэтага яна склала $2,73 трлн, піша Forbes.

Фота: Matthias Balk/picture alliance via Getty Images

Па выніках таргоў акцыі Apple патаннелі на 5%, Microsoft — толькі на 0,9%. З пачатку красавіка каштоўныя паперы» яблычнай « кампаніі страцілі ў кошце 22%, яе капіталізацыя скарацілася на $750 млрд. Пры гэтым кошт Microsoft упаў толькі да $2,64 трлн.

Раней яна складала $2,66 трлн. Распродаж каштоўных папер на фондавых рынках працягваецца з мінулага тыдня на фоне уведзеных ЗША пошлін на імпарт тавараў.

Ужо на наступны дзень пасля абвяшчэння тарыфаў індэкс S & P 500 упаў на 4,8%, што стала самым вялікім падзеннем з чэрвеня 2020 года. А індэкс Hang Seng ў Ганконгу страціў адразу 13,2%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула