Кітай уводзіць пошліны ў памеры 84% на тавары з ЗША
Кітай павысіў пошліны на амерыканскія тавары да 84%. Рашэнне ўступіць у сілу 10 красавіка, піша Reuters.
Міністэрства фінансаў Кітая абвясціла аб дадатковых тарыфах у памеры 84% на ўсе тавары, імпартаваныя з ЗША. Міністэрства паведамляе, што новыя зборы ўступяць у сілу з 12:01 па ўсходнім часе (04:00 па мінскім часе) 10 красавіка.
У аўторак Белы дом заявіў, што вырашыў павялічыць пошліну на ўвоз тавараў з Кітая на дадатковыя 50%, у выніку чаго выніковая стаўка складзе 104% (з улікам раней уведзеных пошлін).
Да гэтага Кітай даваў зразумець, што не збіраецца саступаць перад пагрозамі з боку прэзідэнта ЗША, паддавацца на шантаж Вашынгтона.