БЕЛ Ł РУС

Беларусам стане даступная без візы яшчэ адна краіна

9.04.2025 / 18:22

Nashaniva.com

Кароткатэрміновыя паездкі стануць магчымыя ў бязвізавым рэжыме ў Калумбію.

Калумбійскі горад Медэльін. Фота: Wikimedia Commons

Сёння адпаведны дакумент падпісалі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў і пасол Калумбіі ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтве Эктар Ісідра Арэнас Нейра.

У беларускім МЗС удакладнілі, што пагадненне ўступіць у сілу праз 30 дзён пасля яго ратыфікацыі парламентамі дзвюх краін.

Калумбія — дзяржава на поўначы Паўднёвай Амерыкі, якая мае выхад і да Атлантычнага, і да Ціхага акіянаў. 

Чытайце таксама:

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы

Аляксей Алексін набыў «залаты» пашпарт Вануату

Беларусаў з другім грамадзянствам перасталі прапускаць у краіну па замежных дакументах

Адна з афрыканскіх краін вярнула візавы рэжым з Беларуссю

Каментары да артыкула