БЕЛ Ł РУС

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на сёння

10.04.2025 / 7:18

Nashaniva.com

У чацвер, 10 красавіка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру і снег, паведамляе Белгідрамет.

Паводле прагнозаў, надвор’е будзе воблачным з праясненнямі. Удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовы снег і мокры снег. На асобных участках дарог магчымы галалёд.

Вецер чакаецца паўночна-заходні, 5—10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с, а ў многіх раёнах — да 15—20 м/с. У сувязі з узмацненнем ветру на 10 красавіка па ўсёй краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Днём будзе не больш за +5.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула