БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць кватэру з шыкоўным відам на горад — з ваннага пакоя

11.04.2025 / 11:7

Nashaniva.com

Кватэра знаходзіцца ў цэнтры Мінска з відам на набярэжную ракі Свіслач. Назіраць за жыццём сталіцы можна лежачы ў ванне. 

Фота: metrium.by

Трохпакаёўка, якую прадаюць, месціцца на 22-м паверсе ЖК «Славянскі квартал». Агульная плошча кватэры 140 квадратаў. Кухня-гасцёўня адносна невялікая — 23 м².

Як пазначана ў аб'яве, дызайн кватэры выкананы ў стылі fusion.

Fusion — гэта стыль, які змешвае элементы розных культур, эпох і эстэтык у адзінай прасторы. Фота: metrium.by

У кухні-гасцёўні дызайнеры спалучылі грэцкі, класічны і сучасны стылі. На сценах вісяць статуі атлантаў ручной працы, выкананыя па спецзаказе. 

Адзін з ванных пакояў выкананы ў стылі хай-тэк з элементамі мадэрну. 

Фота: metrium.by

У апісанні пазначана, што ў апартаментах зроблена прафесійная гукаізаляцыя, убудаваная сістэма кандыцыянавання Aeronic і падлогі з падагрэвам. 

Малы спальны пакой (28,5 м²) і прыхожая выкананы ў класічным еўрапейскім стылі.

Але галоўная фішка гэтай кватэры хаваецца ў іншым памяшканні. З другой спальні, якая мае плошчу 38 м², ёсць выхад у ванны пакой на 12 м² з панарамнымі вокнамі.

Фота: metrium.by

Лежачы ў ваннай, гаспадар кватэры можа атрымліваць асалоду ад віду на Мінск.

Фота: metrium.by

Апроч ваннай, туалета, бідэ і рукамыйніка, тут ёсць прасторная душавая кабіна.

Кватэра абсталяваная сантэхнікай фірмы Villeroy&Boch. Просяць за апартаменты 490 тысяч даляраў, што каля 3500 даляраў за квадрат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула