У Гродне маршрутка павісла на святлафоры
Учора каля 14:00 у Гродне кіроўца маршруткі не здолеў плаўна збочыць з праспекта Янкі Купалы на вуліцу Кабяка.
Мікрааўтобус урэзаўся ў святлафор на астраўку бяспекі, паведамляе AutoGrodno.
Аўтамабіль нахіліў слуп святлафора і павіс на ім, з адарванымі ад зямлі пярэднімі коламі. У такім стане маршрутка правісела некалькі гадзін, прыцягваючы ўвагу мінакоў і выклікаючы заторы.
Пацярпелых у ДТЗ не было.