БЕЛ Ł РУС

Даляр сёння патаннеў на 3,3 капейкі

11.04.2025 / 13:5

Nashaniva.com

На таргах у Мінску даляр патаннеў на 3,31 капейкі (1,05%) да 3,1086 беларускага рубля.

Даляр знізіўся і адносна іншых валют. У пятніцу індэкс далара DXY, які паказвае вартасць амерыканскай валюты адносна шасці іншых валют краін — асноўных гандлёвых партнёраў ЗША, упершыню з ліпеня 2023 года апусціўся ніжэй за адзнаку 100 — да 99,7 пункта.

Курс еўра да долара (EUR/USD) падскочыў на 1,7% і ўпершыню з лютага 2022 года дасягнуў 1,13855 даляра.

Курс амерыканскай валюты да швейцарскага франка абваліўся да мінімуму за 10 гадоў. У пятніцу курс даляра да швейцарскай валюты знізіўся на 1,2% — да 0,8141 швейцарскага франка. Ніжэй за гэты ўзровень валютная пара не апускалася з студзеня 2015 года. Напярэдадні курс абрынуўся яшчэ на 4%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула