БЕЛ Ł РУС

Вайскоўцы заўчора навялі пантонны мост у Бешанковічах, а ўчора з яго ўпаў і патануў чалавек

13.04.2025 / 10:32

Nashaniva.com

12 красавіка ў 16:40 бешанковіцкім ратавальнікам паступіла паведамленне пра патанулага чалавека ў рацэ Заходняя Дзвіна ў Бешаковічах.

Адкрыццё пантоннага моста. Фота: Аляксандр Палітаеў / «Ваяр»

У 16:35 у раёне вуліцы Савецкай у рацэ Заходняя Дзвіна на адлегласці каля 100 метраў ад берага быў знойдзены патанулы мужчына 1970 года нараджэння.

Як распавялі відавочцы, мужчына ішоў па пантонным мосце і на сярэдзіне ракі ўпаў з яго.

З вады пацярпелага дасталі відавочцы і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Медыкі канстатавалі смерць мужчыны. Работнікі МНС не прыцягваліся.

Што стала прычынай падзення, не паведамляецца. 

Пантонны мост у Бешанковічах, наведзены вайскоўцамі 30-й асобнай чыгуначнай брыгады, быў урачыста адкрыты 11 красавіка.

Адкрыццё пантоннага моста. Фота: Аляксандр Палітаеў / «Ваяр»

Яго даўжыня — больш за 150 м. Пераправа будзе працаваць да зімы. Мост пабудавалі, каб дазволіць мясцовым жыхарам лягчэй перапраўляцца цераз раку. Без пераправы людзям даводзіцца выкарыстоўваць лодкі або 100 кіламетраў ехаць у аб'езд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула