БЕЛ Ł РУС

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

13.04.2025 / 22:3

Nashaniva.com

У Мінску таксама ёсць свае анамаліі.

Часцей за ўсё самым халодным бывае Гарадоцкі раён — там на метэастанцыі Езярышча, як правіла, фіксуюцца самыя нізкія тэмпературы. Пра гэта расказала на АНТ начальніца службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чатырка.

Але калі бясхмарнае неба і антыцыклон, то з вялікай доляй верагоднасці самыя нізкія тэмпературы будуць на тарфяніках. Гэта метэастанцыя Палеская. Па Магілёўскай вобласці — гэта метэастанцыі Клічаў, Бабруйск.

Самае ветранае месца — Навагрудак. Ветрана часта бывае таксама ў Ашмянах.

Навагрудак яшчэ і самае туманнае месца.

А калі казаць пра навальніцы, то часцей за ўсё яны ў паўднёвых рэгіёнах — гэта Брэсцкая, Гомельская вобласці.

Нават у межах аднаго Мінска можа адрознівацца надвор'е.

«Калі ў нас была пабудавана новая метэаралагічная станцыя Уручча, гэта практычна за горадам, за кальцавой, мы ўбачылі, што тэмпература паветра ў зімовы сезон пры антыцыкланальным характары бязветрыя можа на 5 градусаў і больш адрознівацца ад той, якая ў горадзе», — заўважае Таццяна Чатырка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула