БЕЛ Ł РУС

Дзевяцігадовы хлопчык перакуліў на сябе мангал з вуголлем

14.04.2025 / 10:29

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася ў нядзелю, 13 красавіка, у вёсцы Прыбудак Жлобінскага раёна, піша МНС

 Каля 16:00 ратаўнікам паступіла паведамленне аб шпіталізацыі хлопчыка 2016 года нараджэння, які атрымаў апёкі.

Гуляючы ў двары прыватнага жылога дома, дзіця перакуліла на сябе мангал з вуголлем. Яго маці набрала нумар хуткай медыцынскай дапамогі. Дзіця з апёкамі шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула