БЕЛ Ł РУС

У Салігорску маскоўскі вартавы пакусаў жанчыну

14.04.2025 / 11:48

Nashaniva.com

У кастрычніку мінулага года 50-гадовая жыхарка Салігорска, знаходзячыся ў вёсцы Летанец, вырашыла вывесці на прагулку свайго сабаку пароды акіта-іну. Спакойную прагулку перарвала небяспека, піша БелТА.

Ілюстрацыйнае фота

Суседскі сабака — маскоўскі вартавы — кінуўся на жанчыну. Вялізны сабака ўчапіўся зубамі ў яе руку. Акiта-іну, нягледзячы на ўласныя інстынкты, не змог супрацьстаяць раз’юшанаму сабаку.

Невядома, чым бы магла скончыцца гэтая сутычка з жывёлай, калі б на крыкі аб дапамозе не адгукнуліся суседзі. Муж пацярпелай адбіў жанчыну ад агрэсіўна настроенага сабакі, пасля чаго яны схаваліся на ўчастку адной з мясцовых дачніц.

Вынік гэтай трагічнай сустрэчы — шматлікія раны левай рукі, пераломы, пашкоджаныя звязкі, сухажыллі, мышцы кісці, храсткі і нервы левага перадплечча, што, згодна з заключэннем экспертаў, адносіцца да менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула