БЕЛ Ł РУС

У Мінабароны РФ заявілі, што цэллю ўдару па Сумах былі ўкраінскія вайскоўцы

14.04.2025 / 14:37

Nashaniva.com

Узброеныя сілы Расіі ў нядзелю нанеслі ўдар «Іскандэрамі» па месцы правядзення нарады каманднага складу ўкраінскай аператыўна-тактычнай групы «Северск» у Сумах, паведаміла Міністэрства абароны РФ. 

«У выніку паражэння цэлі знішчана больш за 60 вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны», — паведамілі ў Мінабароны Расіі і дадалі, што Кіеў нібыта працягвае выкарыстоўваць украінскае насельніцтва як жывы шчыт, праводзячы мерапрыемствы з удзелам вайскоўцаў у цэнтры шчыльна населенага горада.

Нагадаем, што ў выніку ўчорашняга ўдару па Сумах загінулі 34 чалавекі, 119 пацярпелі.

«Цяпер у Сумах у медыцынскіх установах лечацца пасля ўчарашняга расійскага ўдару балістычнымі ракетамі 38 чалавек, сярод якіх дзевяць дзяцей. 11 чалавек — у цяжкім стане, у тым ліку тры дзіцяці. Робіцца ўсё магчымае, каб дапамагчы максімальна. Толькі ў выніку ўчарашняга ўдару загінулі 34 чалавекі, 119 — паранены. На жаль, двое дзяцей загінулі, яшчэ 15 — паранены.

(…) Толькі рэальным ціскам на Расію гэта можна спыніць. Патрэбныя адчувальныя санкцыйныя захады ў дачыненні да тых сектараў, што фінансуюць расійскую машыну забойства. Той, хто прынёс вайну, мусіць спыніцца і адказаць за здзейсненае — менавіта так будзе справядліва», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Уладзімір Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула