БЕЛ Ł РУС

Украіна масіравана атакавала Курск беспілотнікамі

15.04.2025 / 9:33

Nashaniva.com

У ноч на 15 красавіка ўкраінскія беспілотнікі здзейснілі масіраваную атаку на Курск, паведамілі ў аператыўным штабе Курскай вобласці.

«На жаль, загінула 85-гадовая жанчына. Таксама пацярпелі дзевяць чалавек — яны атрымалі асколачныя раненні, чэрапна-мазгавыя траўмы, апёкі», — адзначылі ў штабе.

Беспілотнікі пашкодзілі некалькі жылых дамоў. У шматпавярхоўцы на вуліцы Заводскай успыхнуў пажар на 8 і 9 паверхах. Гарэлі таксама пяць паверхаў у доме на вуліцы Арлоўскай і адзін — на вуліцы Веспрэмскай. Жыхароў атакаваных дамоў эвакуявалі і накіравалі ў пункты часовага размяшчэння. Акрамя таго, пашкоджанні атрымалі яшчэ тры прыватныя дамы.

Адзін з дронаў атакаваў гараж хуткай дапамогі — у выніку былі пашкоджаныя 11 аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула