БЕЛ Ł РУС

Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла медалём Скарыны Лявона Вольскага

15.04.2025 / 15:11

Nashaniva.com

Медаль Францыска Скарыны прысуджаецца за ўнёсак у развіццё беларускай навукі, адукацыі і культуры. У выпадку з Лявонам Вольскім — гэта прызнанне шматгадовай працы, якая зрабіла яго творчасць неад’емнай часткай музычнага жыцця Беларусі, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі.

Фота: ОСЦ

Дэмакратычная лідарка падзякавала музыканту за ўплыў на фарміраванне беларускай ідэнтычнасці і самасвядомасці.

«Для мяне імя Лявона Вольскага — гэта сінонім беларускай рок-музыкі. На альбомах вашай творчасці выраслі ўжо цэлыя пакаленні. Пры гэтым актуальнасць гэтай музыкі не толькі захоўваецца — яна нават расце з гадамі. 

Я радая, што мы можам уручыць вам гэты медаль тут, у дарагім вашаму сэрцу мульцікультурным Вільнюсе. Хаця, вядома, з большай радасцю я ўручыла б вам яго ў Менску. Але і гэта аднойчы будзе, я ўпэўненая. Дзякуй вам за тое, што ўсё жыццё вы набліжаеце момант, калі Беларусь зноў стане насамрэч беларускай», — сказала Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула