БЕЛ Ł РУС

«Для нас гэта чырвоныя лініі». Зяленскі адказаў на словы Уіткафа пра «пяць тэрыторый»

16.04.2025 / 7:16

Nashaniva.com

Украіна — суверэнная дзяржава, і пра яе тэрыторыі можа гаварыць толькі ўкраінскі народ, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Efrem Lukatsky / AP

«Што датычыцца тэрыторыі. Украіна — суверэнная дзяржава, і ўсе тэрыторыі належаць унітарнай дзяржаве Украіна. Таму зноў жа, пра тэрыторыі нашай дзяржавы можа гаварыць толькі народ Украіны.

І вы ведаеце, што для нас гэта чырвоныя лініі — прызнаваць любыя тэрыторыі часова акупаванымі як не ўкраінскія, а расійскія.

Таму зноў жа, адпаведныя прадстаўнікі абмяркоўваюць пытанні па-за сваёй кампетэнцыяй», — сказаў Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ ў Адэсе.

Раней паведамлялася, што спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф заявіў у эфіры Fox News у панядзелак, што мірная дамова будзе ўключаць урэгуляванне пытання «так званых пяці тэрыторый», не ўдакладніўшы, пра што менавіта ідзе гаворка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула