БЕЛ Ł РУС

Прызналі «экстрэмісцкім» кантэнт лукашысцкага блогера

16.04.2025 / 23:17

Nashaniva.com

10 красавіка 2025 года суд Мінскага раёна прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» кантэнт тыкток-блогера «Колючий LIFE» (@.life176), заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Блогер вядомы сваімі выступамі ў падтрымку расійскіх і беларускіх сілавікоў, крытыкай «збеглых» апазіцыянераў і рэзкай рыторыкай на адрас краін Захаду.

На момант вынясення рашэння ў акаўнта было больш за 18,8 тысяч падпісчыкаў і звыш 560 тысяч лайкаў. Ягоны змест спалучае іронію з прапагандысцкімі пасыламі.

Чытайце таксама:

Палітычны чат, у які пісаў Ігар Тур, прызналі экстрэмісцкім

Прызналі «экстрэмісцкім» сайт адукацыйнай платформы «Васьміног»

Прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» «Хрысціянскую візію», «БюроМедиа» і «Палітвязынку»

Каментары да артыкула