БЕЛ Ł РУС

У Беларусі некаторыя абітурыенты змогуць атрымаць вышэйшую адукацыю за тры гады

17.04.2025 / 8:33

Nashaniva.com

Тэрмін навучання на некаторых спецыяльнасцях у ВНУ скароцяць, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафадукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчаў БелТА.

«Для выпускнікоў каледжаў, якія паступаюць у ВНУ, з гэтага года па шэрагу спецыяльнасцей, іх каля 50, скарочаны тэрмін навучання да трох гадоў у завочнай форме», — распавёў Сяргей Пішчаў.

Гэта звязана з тым, каб не дубляваць праходжанне асобных дысцыплін, што былі на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі, патлумачыў Пішчаў.

Выбраныя праграмы скарацілі да трох гадоў.

Але выпускнікі каледжаў з няпрофільнымі спецыяльнасцямі не змогуць паступіць у ВНУ на скарочаную форму навучання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула