Галоўчанка расказаў, колькі наяўных носіць штодня ў кашальку на ўсялякі выпадак
Колькі наяўных у кашальку кіраўніка Нацбанка і ці тэлефануюць яму махляры? На гэтыя пытанні адказаў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка, піша БелТА.
На пытанне пра тое, колькі наяўных грошай ён заўсёды мае пры сабе, экс-прэм'ер Раман Галоўчанка сказаў, што ў яго ў кашальку заўсёды ёсць некалькі соцень беларускіх рублёў, бо бываюць розныя выпадкі.
«У нас не ўсюды можна расплаціцца, ды і ва ўсім свеце не ўсюды можна расплаціцца безнаяўнымі сродкамі, таму нешта такое заўсёды ёсць у кашальку», — адзначыў ён.
Таксама Рамана Галоўчанку спыталі пра тэлефонных махляроў.
«Асабіста мне не тэлефанавалі, — адказаў той. — Гэта, напэўна, звязана з тым, што я вельмі асцярожны ў пытаннях лічбавай гігіены. Па-першае, стараюся ў прынцыпе не прымаць званкі ад незнаёмых абанентаў, асабліва калі яны здзяйсняюцца праз месенджары, асабліва з-за межаў Рэспублікі Беларусь. Таму, можа, і тэлефанавалі, але проста не змаглі са мной звязацца».