БЕЛ Ł РУС

Рыбака ў Браслаўскім раёне ўдарыла токам з апёкамі 80% цела

17.04.2025 / 22:8

Nashaniva.com

Мужчына падчас рыбнай лоўлі ў Браслаўскім раёне закрануў вудай электраправады, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Скрыншот з відэа

Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння днём на рацэ Прорва. Кампанія з трох чалавек лавіла рыбу. У пэўны момант, не складаючы 8-метровую вуду, 47-гадовы мужчына стаў мяняць месца лоўлі, і гэта скончылася трагедыяй. 

Па дарозе ён зачапіў снасцю правады лініі электраперадач і атрымаў моцны ўдар токам. Вуду разарвала, а на мужчыну загарэлася адзенне.

Відавочцы патушылі ўзгаранне і выклікалі хуткую дапамогу. Пацярпелага шпіталізавалі з 80% апёкаў цела.

Устаноўлена, што мужчына праігнараваў папераджальны знак аб высакавольтным напружанні, які быў на месцы рыбалкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула