БЕЛ Ł РУС

Адэсіты гераічна пераплылі Дняпро і здаліся расіянам. Інтэрв’ю даюць з калоніі — сядзяць за незаконнае перасячэнне мяжы

18.04.2025 / 8:43

Nashaniva.com

Два мужчыны сцвярджаюць, што ўцяклі ад украінскай мабілізацыі — і апынуліся ў расійскім зняволенні.

Адэсіты Андрэй Беразоўскі і Уладзіслаў Стаянаў, якія пераправіліся на гумовай лодцы праз Дняпро і здаліся расійскім вайскоўцам, распавялі прапагандыстам аб абставінах сваіх уцёкаў.

Па словах Стаянава, яго пры садзейнічанні паліцэйскіх выкралі супрацоўнікі Тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання (ТЦК). Яму ўдалося ўцячы і затым разам з Беразоўскім пачаць падрыхтоўку да ўцёкаў у Расію.

У канцы чэрвеня 2024 года ў моцны шторм адэсіты пераправіліся праз Дняпро і на Кінбурнскай касе здаліся расійскім вайскоўцам.

Яны заклікаюць усіх украінцаў уцякаць з краіны як мага хутчэй. Праўда, робяць гэта з калоніі-пасялення на тэрыторыі Адыгеі, дзе адбываюць 9-месячны тэрмін — за незаконнае перасячэнне расійскай мяжы групай асоб па папярэдняй змове.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула