БЕЛ Ł РУС

У сталічным гандлёвым цэнтры з’явілася велізарнае велікоднае яйка з сюрпрызам унутры

18.04.2025 / 9:6

Nashaniva.com

Адзін з галоўных сімвалаў хрысціянскай урачыстасці з’явіўся на днях у ГЦ «Dana Mall».

Фота тут і далей Onliner.by

За два крокі ад цэнтральнага ўваходу зрабілі гіганцкае велікоднае яйка — але не зусім звычайнае. Унутры тэматычнай інсталяцыі праходзіць выстава дзіцячых малюнкаў, піша Onliner.by.

Да тэматычных святаў адміністрацыя гандлёвага цэнтра, як заўсёды, падыходзіць грунтоўна — гэты год не стаў выключэннем. Канструкцыя ў форме яйка мае эфектны знешні выгляд і выконвае функцыю не толькі фотазоны, але і пляцоўкі для выставы тэматычных малюнкаў і арт-аб’ектаў.

У штогадовым конкурсе «Вялікдзень у Minsk World» могуць паўдзельнічаць дзеці і падлеткі з любога куточка Беларусі. Кожны можа праявіць сваю вынаходлівасць і талент, а бонусам атрымаць грашовы прыз. Праўда, узнагарода дастанецца толькі найлепшым — іх вызначае журы конкурсу.

Чытайце таксама:

Беларусы на Вялікдзень вяртаюцца на радзіму. На польска-беларускай мяжы калапс

Чаму Вялікдзень у католікаў і праваслаўных найчасцей не супадае і часта складае месяц?

Каментары да артыкула