БЕЛ Ł РУС

Барысаўчанка скрала шпіца і аплаціла ім манікюр

18.04.2025 / 13:53

Nashaniva.com

Жыхарка Барысава падманным шляхам забрала шчанюка ў заводчыцы, а потым выкарыстала сабаку ў якасці плацежнага сродку.

Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia Commons

У лістападзе 24-гадовая барысаўчанка знайшла ў інтэрнэце аб'яву пра продаж шчанюка шпіца. У галаве ў дзяўчыны з'явіўся план, як на гэтым падзарабіць.

Яна звязалася з заводчыцай і распавяла ёй цалкам прыдуманую сумную гісторыю: маўляў, раней у яе быў дакладна такі ж сабака, але ён памёр. І цяпер яе дзіця быццам бы хоча сабе дакладна такога ж сабачку, пішуць «Мінск-Навіны».

Гаспадыня ў гісторыю паверыла і дазволіла дзяўчыне ўзяць шпіца ў растэрміноўку. Тая нават паабяцала напісаць распіску і паведаміць свае пашпартныя звесткі. Але, атрымаўшы сабаку, барысаўчанка так і не заплаціла. Спачатку яна наракала на фінансавыя цяжкасці, а потым і ўвогуле заявіла, што шчанюк памёр, і яна нічога плаціць не будзе. 

Заводчыца звярнулася ў міліцыю. Сілавікі высветлілі, што шчанюк жывы і здаровы. Аказалася, барысаўчанка аддала сабаку ў якасці платы за манікюр з невялікай даплатай. Новая гаспадыня з жывёлай не справілася і аддала яго дарма невядомым людзям.

Цяпер маладую барысаўчанку будуць судзіць за махлярства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула