Палітзняволены Андрэй Чапюк скончыў адбываць свой тэрмін — яго вывелі з калоніі ў кайданках
Палітвязня не аддалі родным, якія чакалі яго каля калоніі, а пасадзілі ў кайданках у машыну. Хто менавіта выводзіў Чапюка і куды яго павезлі — невядома, піша «Вясна».
Анархіста Андрэя Чапюка, які калісьці быў валанцёрам «Вясны», у 2020-м затрымалі ў першай хвалі — яшчэ ў кастрычніку, разам з Марфай Рабковай. Яго асудзілі на 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. Ён цалкам адбыў прысуджаны тэрмін.