Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крыміналцы
У 2021 годзе Расціславу Чаховічу прысудзілі штраф за графіці «Сыходзь, таракан, 3%», намаляваныя на прыпынках і кіёсках. На момант суда хлопец хварэў на анкалагічнае захворванне.
Расціслаў Чаховіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце
Расціслаў Чаховіч нарадзіўся 5 верасня 2002 года ў Віцебску, там і жыў.
Мяркуючы па сацсетках, цікаўнасці Расціслава былі, так бы мовіць, простыя чалавечыя — аўтамабілі, музыка, спорт, апрацоўка фота.
На момант суда, які адбыўся ў лістападзе 2021 года, было вядома, што ў Расціслава анкалогія і 3 група інваліднасці. Яго вінавацілі ў тым, што ён у жніўні-лістападзе 2020 года намаляваў графіці на прыпынках і вуліцах.
Па артыкуле 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» яму пагражала ад штрафу да 3 гадоў калоніі.
Чаховічу далі меншае пакаранне — штраф памерам 290 рублёў. Магчыма, прынялі ва ўвагу яго хваробу.
Суд прызнаў яго графіці «Сыходзь, таракан, 3%» непалітычнымі, але адметна, што міліцыя дадала яго ў спіс экстрэмістаў, куды за звычайнае «псаванне маёмасці» не ўносяць.
Дакладная дата смерці Расціслава невядомая. У сацсетках ён не з'яўляўся з красавіка 2024 года.
Спачуваем родным і блізкім Расціслава.
Чытайце таксама:
Стала вядома пра смерць 47-гадовага бізнэсмена і былога палітвязня Дзяніса Бойдака
Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр былы палітвязень. Яму было 48
Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча