БЕЛ Ł РУС

Да праграмы сацыяльных зніжак далучылі і «Е-дастаўку»

18.04.2025 / 23:10

Nashaniva.com

Да пагаднення аб сацыяльных зніжках, якое дзейнічае ўжо некалькі гадоў, далучыўся яшчэ адзін буйны гулец на рынку спажывецкага рэтэйла, паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Гаворка ідзе пра папулярны сэрвіс па дастаўцы прадуктаў edostavka.by.

Гандлёвая сетка «Еўраопт», якой належыць «Е-дастаўка», давала зніжкі на сацыяльна значныя тавары ад самага пачатку, як ва ўладаў у студзені 2022 годзе ўзнікла гэта ідэя — але толькі ў звычайных крамах. З 11 красавіка да праграмы далучылі і сістэму дастаўкі.

Увогуле ў арганізаванай МАРГ дысконтнай праграме ўдзельнічаюць 14 гандлёвых сетак. Зніжкі ў памеры да 10% даюцца на тавары першай неабходнасці, а карыстацца імі могуць «сацыяльна ўразлівыя катэгорыі насельніцтва»: пенсіянеры, інваліды і сем'і з трыма і больш дзецьмі. Таксама яны даюцца тым беларусам, якія адрасна атрымліваюць сацдапамогу.

Людзям, якія маюць права на сацыяльную зніжку, выдаюць спецыяльныя карткі. Цяпер у Беларусі іх актывавана каля 2,4 мільёна. 

Набываць са зніжкай можна не ўсе прадукты, а толькі тыя, якія лічацца «сацыяльна значнымі таварамі першай неабходнасці», іх спіс складзены МАРГ.

Чытайце таксама:

МАРГ папрасіў гандаль не паказваць рэкламу 8-10 мая, аформіць вітрыны ў вайсковым стылі, а на касіраў надзець пілоткі

Гандлёвыя сеткі працягнулі дзеянне сацыяльных зніжак

Дэфіцыт гародніны: следам за капустай з крамаў прапала цыбуля

МАРГ: Бульба ў крамах ёсць, перажываць няма чаго

Каментары да артыкула