БЕЛ Ł РУС

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі

19.04.2025 / 17:41

Nashaniva.com

Абмен ваеннапалоннымі адбыўся паводле формулы «246 на 246», то-бок пад яго трапілі амаль 500 чалавек, паведаміла расійскае Міністэрства абароны.

Украіна праз гэты абмен вярнула 31 цяжкапараненага вайскоўца, Расія — 15.

Абмен вёўся, як і звычайна ў падобных выпадках, праз тэрыторыю Беларусі, пасярэднікам былі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. 

Чытайце таксама:

Украіна вярнула целы 909 загінулых абаронцаў

Стала вядома, што ў пакетах з лукашэнкаўскай сімволікай, якія даюць украінскім палонным перад абменам

Украіна і Расія правялі анансаваны ўчора абмен палоннымі

Што будзе «чырвонымі лініямі» для Украіны пры заключэнні перамір'я

Каментары да артыкула