БЕЛ Ł РУС

Велікоднае богаслужэнне — трансляцыя з Вільні

19.04.2025 / 23:12

Nashaniva.com

Беларускі праваслаўны прыход Канстанцінопальскага патрыярхата будзе трансляваць велікодную службу анлайн.

Яйкі, падрыхтаваныя для раздачы на службе ў віленскай беларускай праваслаўнай парафіі

«Хрыстос Уваскрос! Запрашаем вас на праваслаўнае Велікоднае багаслужэнне, якое сёлета адбудзецца ў ноч з 19 на 20 красавіка. Будзем сустракаць Хрыста і абдымацца! А яшчэ кожнаму з вас мы падрыхтавалі маленькі велікодны падаруначак ад нашага прыхода — прыгожае фарбаванае яйка», — гаворыцца ў абвестцы ў тэлеграм-канале прыхода @ortovilnya

«Для тых, хто не зможа прыйсці, мы зробім трансляцыю на нашым ютуб-канале», — абяцаюць айцы Георгій Рой і Аляксандр Кухта.

Велікодныя стравы сёння асвячалі ва ўсіх хрысціянскіх цэрквах, у тым ліку цэлы дзень і ў віленскай беларускай праваслаўнай парафіі на вуліцы Бакшта (Bokšto) g. 4

«Хрыстос уваскрос з мёртвых, смерцю смерць зваяваў і тым, хто ў магілах, жыццё дараваў!» — спяваюць сёння ў цэрквах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула