БЕЛ Ł РУС

Колькі будзе каштаваць першы беларускі электрамабіль

20.04.2025 / 17:40

Nashaniva.com

Прэзентаваць яго плануюць у маі.

Аўтацэнтр «БелДжы». Фота: БелТА

Масава вытворчасць першага айчыннага электрамабіля пачнецца ў 2026 годзе, распавёў гендырэктар «БелДжы» Генадзь Свідзерскі ў эфіры СТБ.

Выпрабаванні пяці вопытных узораў ужо заканчваюцца. Усе яны на 70% зробленыя з айчынных кампанентаў. Электрарухавік вырабіў «Магілёўліфтмаш», сілавую электроніку — завод «Измеритель», акумулятарныя батарэі — «Першая акумулятарная кампанія».

Новы красовер плануюць прэзентаваць у маі.

Прыступіць да вузлавой зборкі першых машын на электрычнасці плануюць у другім квартале 2025 года. Першы айчынны электрамабіль, разлічваюць, будзе каштаваць не даражэй за $30 тысяч.

У планах таксама стварыць гібрыды і аўто на метане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула