БЕЛ Ł РУС

МЗС Украіны патрабуе ад Fox News выбачыцца за надпіс у эфіры «Кіеў, Расія»

20.04.2025 / 21:45

Nashaniva.com

Амерыканскі тэлеканал Fox News трансляваў набажэнства з нагоды Вялікадня з розных краін, у тым ліку з Міхайлаўскага Залатаверхага сабора ў Кіеве. Аднак на экране кадры са сталіцы Украіны былі памылкова пазначаныя як «Кіеў, Расія».

Скрын велікоднай трансляцыі на YouTube Fox News: «Медуза»

Гэта выклікала хвалю абурэння. Адрэагавала і Міністэрства замежных спраў Украіны.

«Калі гэта была памылка, а не свядомая палітычная заява, то варта папрасіць прабачэння і расследаваць, хто гэтую памылку здзейсніў», — напісаў у X прэс-сакратар МЗС Украіны Георгій Ціхі.

If this was a mistake rather than a deliberate political statement, there should be an apology and an investigation into who made the mistake. @FoxNews https://t.co/HOxV8b2hVK

— Heorhii Tykhyi (@SpoxUkraineMFA) April 20, 2025

Чытайце таксама:

Fox News паказаў велікодную службу ў Кіеве з подпісам «Кіеў, Расія»

Каментары да артыкула