БЕЛ Ł РУС

66-гадовага педагога са Столінскага раёна абвесцілі «тэрарыстам»

21.04.2025 / 14:44

Nashaniva.com

Віктара Кухарчука, які ўсё жыццё адпрацаваў у сістэме адукацыі, асудзілі за крытыку расійскай агрэсіі.

Віктар Кухарчук. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Віктару Кухарчуку 66 гадоў. Ён вучыўся ў Лядзецкай школе ў Столінскім раёне, а пасля на гістарычным факультэце аднаго з універсітэтаў. Усё жыццё працуе ў сферы адукацыі.

Жыве Кухарчук у вёсцы Вялікія Арлы таго ж Лядзецкага сельсавета. Працаваў у Арлоўскай сярэдняй школе, адміністраваў сайт школы.

Педагога асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе за «распальванне варожасці» — за каментары з рэзкай крытыкай расійскай агрэсіі ва Украіне. У тэлеграме ён быў падпісаны ўласным іменем.

Няма пэўнасці, ці Кухарчука трымалі ў СІЗА да суда. Невядомы і прысуд. Аднак у спісе «экстрэмістаў» педагог пазначаны як чалавек з непагашанай судзімасцю. Звычайна так пазначаюць людзей, якім прысудзілі хатнюю хімію.

А сёння імя Віктара Кухарчука з'явілася і ў спісе «тэрарыстаў», які вядзе КДБ.

Чытайце таксама:

За данаты асудзілі двух жыхароў Віцебскай вобласці

Палітзняволенай Алене Лазарчык дадалі паўтара года калоніі

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Каментары да артыкула