БЕЛ Ł РУС

У дом да жанчыны завіталі два ветлівыя алігатары і нават паспрабавалі пазваніць у дзверы

21.04.2025 / 14:22

Nashaniva.com

Жыхарка амерыканскага штата Фларыда апублікавала на Reddit запіс з камеры, усталяванай на ўласным ганку.

Да яе ў госці захацелі зайсці два буйныя алігатары. Рэптыліі нават паспрабавалі пазваніць у дзверы, стаўшы на заднія лапы, але адкрываць ім чамусьці ніхто не стаў.

Адзін з алігатараў спакойна чакаў, пакуль яго больш неспакойны сябар спачатку вывучаў камеру назірання, а затым спрабаваў зазірнуць унутр дома праз шкло.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула