БЕЛ Ł РУС

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая

21.04.2025 / 17:47

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін упершыню публічна прызнаў нанясенне расійскай арміяй у Вербную нядзелю ракетнага ўдару па ўкраінскім горадзе Сумы, заявіўшы, што мэтай атакі была «адплата» за дзеянні ўкраінскіх сіл у памежных рэгіёнах.

Пахаванне загінулай падчас удару па Сумах сям'і Мартыненкаў: бацькі, маці і 11-гадовага сына. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

«Што тычыцца прапановы не біць па аб'ектах цывільнай інфраструктуры — з гэтым трэба разабрацца. Напрыклад, усім добра вядомы ўдар нашых УС РФ па кангрэс-цэнтры Сумскага ўніверсітэта. Мірны гэта аб'ект ці не? Мірны. Але там праходзіла ўзнагароджанне тых, хто здзейсніў злачынствы ў Курскай вобласці. І падраздзяленні УСУ, і нацыяналістаў. Тыя людзі, якіх мы лічым злачынцамі, якія павінны былі атрымаць заслужаную адплату за зробленае ў памежнай вобласці, у тым ліку Курскай. Яны атрымалі адплату. Гэта было зроблена, каб пакараць іх», — сказаў Пуцін, адказваючы на зададзенае яму пытанне.

Ракетны ўдар па Сумах быў нанесены 13 красавіка. Паводле апошніх звестак, у выніку яго загінулі 35 чалавек, больш за 100 атрымалі раненні.

Пуцін таксама пракаментаваў і атаку на Крывы Рог 4 красавіка, у выніку якой, паводле інфармацыі ўкраінскіх уладаў, загінуў 21 чалавек:

«Або праводзяць якія-небудзь зборышчы ў рэстаране тыя людзі, якія заслугоўваюць самага сур'ёзнага пакарання за злачынствы. Такое таксама было. У рэстаране праводзяць сходкі, сходы, нарады, нешта адзначаюць там, гарэлку п'юць і гэтак далей. Ну, вось туды таксама быў нанесены ўдар. Гэта цывільныя аб'екты? Цывільныя. Але цэль якая? Вайсковая».

Чытайце таксама:

«Мне сказалі, што яны зрабілі памылку». Трамп пракаментаваў удар па Сумах, але Расію не згадаў

ЗША заблакавалі прыняцце заявы G7 адносна расійскага ракетнага ўдару па Сумах

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў

Украінскія дроны атакавалі расійскую вайсковую часць, якую абвінавачваюць ва ўдары па Сумах

Каментары да артыкула